Інфарм-дайджэст "Канстытуцыя – сіла закона"

14.03.2022

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Кухчыцкім НПК прайшоў інфарм-дайджэст "Канстытуцыя – сіла закона" з мэтай пашырэння і паглыблення ведаў дзяцей аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выхавання павагі да правоў чалавека. У ходзе мерапрыемства удзельнікі мерапрыемства далі вызначэнне асноўным такім паняццям, як: "канстытуцыя", "прэзідэнт", "парламент", "урад", а таксама хлопцы і дзяўчынкі пералічылі асноўныя правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Госцем мерапрыемства стаў старшыня Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна Афганскай вайны Сяргей Іванавіч Захараў.