Міншчына спартыўная. Вясна

05.03.2022

5 сакавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у рухомых гульнях «Насустрач вясне» з мэтай развіцця фізічных, камунікатыўных і творчых здольнасцяў. Рабяты прынялі ўдзел у розных эстафетах: скачкі на фітболах, вядзенне і кіданне мяча, паласа перашкод і інш. Хлопцы і дзяўчынкі атрымалі зарад энергіі, мора станоўчых эмоцый.