Акцыя “Мілай, ласкавай, самай…”

04.03.2022

У Дзень жаночы такі прыгожы

Дасылаем мы віншаванне

Вам, шаноўныя, вам, харошыя,

Хай збываюцца пажаданні:

Каб было ў вашых сэрцах светла,

Не пакіне няхай здароўе,

Усё жыццё будзе поўным букетам

3 кветак шчасця, дабра і любові!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Кухчыцкім НПК прайшла акцыя “Мілай, ласкавай, самай…”. На працягу дня вучні школы ўручалі паштоўкі, дарылі шчырыя віншаванні і пажаданні прадстаўніцам прыгожага полу. Удзельнікі акцыі падарылі сапраўднае вясновае свята! Кожная дзяўчына, жанчына адчувала сябе самай прыгожай, захапляльнай і каханай.