Гульнявая праграма «Падарожжа ў Каралеўства Законія»

03.03.2022

3 сакавіка вучні 4 класа Кухчыцкага НПК у рамках дэкады прававых ведаў «ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць» прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Падарожжа ў Каралеўства Законія». У час мерапрыемства дзеці засвоілі асноўныя нормы паводзін, пагаварылі аб прававых заканадаўчых дакументах Рэспублікі Беларусь, аб маральных каштоўнасцях кожнага грамадзяніна сваёй дзяржавы.