ШАГ «Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан»

03.03.2022

3 сакавіка вучні 9 класа Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан".

У ходзе вывучэння тэматычнага блока "Дыверсійная дзейнасць партызан" юнакі і дзяўчаты былі пазнаёмлены з асноўнымі напрамкамі дзейнасці беларускіх партызан, асаблівая ўвага ўдзелена разгляду дзейнасці групы падрыўнікоў, у прыватнасці, бясстрашнаму ўчынку М.Гойшыка. Пры разглядзе дадзенага інфармацыйнага блока выкарыстоўваўся матэрыял навучальнага дапаможніка "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)".

Інфармацыйным зместам блока «Рэйкавая вайна» стала знаёмства з паняццем «рэйкавая вайна», яе асноўнымі этапамі. На с.122 навучальнага дапаможніка падлеткі разгледзелі схему «Рэйкавая вайна» на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1943-1944)», затым склалі апорную табліцу па вызначэнні храналагічных рамак і зместу кожнага этапу «Рэйкавай вайны». Увазе вучняў быў прадэманстраваны відэаролік «Как проходила рельсовая война в 1943 году? | Партизанский рубеж».

У ходзе вывучэння матэрыялу тэматычнага блока «Разгром варожых гарнізонаў» даведаліся аб першым райцэнтры Беларусі, вызваленым партызанамі, знайшлі яго размяшчэнне на контурнай карце, а таксама пазнаёміліся з асобай М.Ф.Сільніцкага, маладым кулямётчыкам, камсамольцам партызанскага атрада.

У раздзеле «Партызанскія рэйды» хлопцы і дзяўчынкі даведаліся, з якой мэтай праводзіліся дадзеныя рэйды, пра значэнне асобы С.А.Коўпака ў партызанскіх фарміраваннях і праглядзелі відэаролік «Легендарный партизанский руководитель | Сидор Ковпак».

У інфармацыйных блоках "Прапаганда і агітацыя сярод партызан і насельніцтва", "Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і мірнага насельніцтва" настаўнік наглядна прадэманстравала прысутным агітацыйна-прапагандысцкі матэрыял, які распаўсюджваўся сярод партызанскіх фарміраванняў. Вучням было ўказана на ролю супрацоўніцтва партызан і насельніцтва ў поспеху барацьбы супраць акупантаў.

У мэтах візуалізацыі гэтай інфармацыі была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.