Шосты школьны дзень "Дзень дапытлівых"

26.02.2022

26 лютага ў рамках шостага школьнага дня "Дзень дапытлівых" вучні 1-4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні віктарыны "Азбука здароўя" з мэтай выхавання беражлівых адносін да свайго здароўя. Па выніках першага конкурсу "ЗОЖ", разабраўшы праблемныя сітуацыі, перамогу атрымала каманда "Вітамінкі". У наступным конкурсе "Анаграмы" апярэдзілі сапернікаў "Здаравячкі", а ў конкурсах "Загадкі" і "Збяры прыказку" зноў перамаглі "Вітамінкі". Вырашальным стаў конкурс «Рэбусы», які ўзраўнаваў лік дзвюх каманд. Перамагло сяброўства! У завяршэнні мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з памяткамі па вядзенні здаровага ладу жыцця.

З мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення да ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў з вучнямі 5-9 класаў прайшла пазнавальная гадзіна "Жыццё без наркотыкаў". У самым пачатку мерапрыемства настаўнік пазнаёміла дзяцей з лістамі і гісторыямі тых людзей, хто ўжо не бачыць выхаду з сітуацый, паспрабаваўшы хоць адзін раз у жыцці наркотыкі. Потым хлопцы і дзяўчынкі ад імя ўрачоў, псіхолагаў, юрыстаў разважалі па гэтай праблеме, а настаўнік агучыла асноўныя міфы пра наркотыкі. Пры дэманстрацыі прэзентацыі "Умей сказаць Не" класны кіраўнік навучыла падлеткаў правільна зрабіць адмову ад нежаданай прапановы паспрабаваць забаронены плён. Падчас мерапрыемства вучням прадэманстраваны відэаролік серыі "STOP наркабізнес". Завяршальным заданнем стаў падбор прапаноў па тэме "Жыццё - гэта цуд!".

Школьны бібліятэкар з дзецьмі 1-4 класаў пабывалі ў краіне чараўніцтва і казак. Падчас правядзення віктарыны "Чароўныя казкі" вучні ўспомніла, што такое "казка", чаму яны нас вучаць, разгадалі казачных герояў па загадках, расшыфравалі зачараваныя рэбусы, склалі прыказкі, разгадалі немудрагелістыя словазлучэнні і пагулялі ў гульню "Дзе якія галасы" галасы жывёл.

У межах акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” з вучнямі 1-4 класаў праведзены спаборніцтвы “Заалагічныя забегі” з мэтай умацавання фізічнага здароўя дзяцей. Падчас удзелу ў эстафетах “Чарапахі”, “Пінгвіны”, “Сараканожкі”, “Зайцы”, “Жабы”, “Вярблюды”, “Мядзведзі”, “Змеі” хлопцы і дзяўчынкі паказалі ўменне гуляць у камандзе, а таксама прадэманстравалі хуткасць, правільнасць выканання. заданняў, свой спрыт, цягавітасць і кемлівасць.