Турнір па валейболе, прысвечаны памяці П.М.Машэрава

26.02.2022

26 лютага ў Кухчыцкім НПК адбыўся штогадовы 26 турнір па валейболе, прысвечаны памяці П.М.Машэрава. На ўрачыстым адкрыцці турніру з прывітальным словам выступіў дырэктар установы адукацыі Палтаржыцкі І.А., які звярнуў увагу на пераемнасць пакаленняў, паведаміў аб тым прыкладзе, які павінны падаваць настаўнікі фізкультуры і спартсмены падрастаючай моладзі. Спаборніцтвы такога плана павінны несці ў сабе не толькі зарад бадзёрасці, але і вучыць дасягаць пастаўленай мэты, імкнуцца да перамогі. Любыя спаборніцтвы - гэта напал эмоцый, гэта гульня на нервах, ды і поспех ніхто не адмяняў - у спорце ён гуляе важную ролю.