Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

24.02.2022

24 лютага ў Кухчыцкім НПК вучню 8 класа Бобка Валерыю, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", у якім змяшчаецца інфармацыя аб дзяржаўным ладзе, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, укладзе беларускага народа ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі і культуры, правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай сістэме адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы.