ШАГ “Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту"

24.02.2022

24 лютага ў Кухчыцкім НПК вучні 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”.

Аўдзей Людміла Эдуардаўна, класны кіраўнік 9 класа, пазнаёміла прысутных са зместам тэматычных блокаў "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь - гарант нацыянальнай бяспекі краіны", "Межы Беларусі пад надзейнай абаронай", "Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: дапамога побач".

Асаблівая ўвага падлеткаў была звернута на разгляд пытанняў паступлення ў вайсковыя навучальныя ўстановы, аб паўсядзённым побыце вайскоўцаў тэрміновай службы.

У мэтах візуалізацыі гэтай інфармацыі была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Іванейчык Вольга Анатольеўна, інспектар групы прапаганды Клецкага РАНС, якая асаблівую ўвагу надала разгляду гісторыі з'яўлення Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пытання дзейнасці структурных падраздзяленняў Клецкага РАНС. Інспектар групы прапаганды Клецкага РАНС пазнаёміла дзяцей з цэнтрам бяспекі, створаным на базе РАНС для ўсіх катэгорый насельніцтва, пачынаючы ад малых да дарослых, дзе навучаюць правілам паводзін на вадаёмах, у лесе, у быце, першай даўрачэбнай дапамогі.

Вольга Анатольеўна расказала вучням аб напрамках прафілактычнай работы, накіраванай на забеспячэнне бяспекі жыцця грамадзян, аб спецтэхніцы, прафесійным абсталяванні ратавальнікаў і праваахоўных органаў.

Дзеці змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавяць, абмеркавалі ўмовы паступлення і навучання ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Вольга Анатольеўна расказала аб спецыяльнасцях УА, аб формах навучання і перавагах пры засваенні навучальных праграм, умовах забеспячэння студэнтаў жыллём, пра рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы, у якіх прымаюць удзел курсанты ўніверсітэта.

Вучню 8 класа Бобка Валерыю, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь", у якім змяшчаецца інфармацыя аб дзяржаўным ладзе, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, укладзе беларускага народа ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі і культуры, правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай сістэме адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы.