Выхаваўчае мерапрыемства "Ты ў памяці маёй, Афганістан"

18.02.2022

Вайна – гэта заўсёды гора. Шматгадовая Афганская ваенная кампанія прынесла шмат пакут народу Аўганістана. Пастукалася яна горам і ў дамы нашых суайчыннікаў.

Запрошаным госцем нашага выхаваўчага мерапрыемства "Ты ў памяці маёй, Афганістан" стаў Сяргей Іванавіч Захараў, старшыня Беларускага саюза ветэранаў Клецкага раёна вайны ў Афганістане.

У ходзе сустрэчы Сяргей Іванавіч падзяліўся сваімі ўспамінамі аб нялёгкай службе ў Афганістане і Чэхаславакіі. Хлопцы и дзяўчынкі з вялікай увагай слухалі выступленне чалавека, які прайшоў сапраўднае выпрабаванне вайной. Удзельнікі сустрэчы не хацелі адпускаць госця і задавалі шмат пытанняў аб службе, аб першым баявым досведзе, аб дзейнасці пасля службы.

На прыканцы сустрэчы ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто не змог вярнуцца дадому жывым.