Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ў рамках Дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс чытальнікаў “Са слова пачынаецца Радзіма”  сярод вучняў 5-11 класаў. Прагучалі творы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы. Тэма большасці абраных вучнямі вершаў – беларуская прырода.