Міншчына спартыўная. Зіма

19.02.2022

У межах акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» з удзелам рабят 1-11 класаў правяліся спартыўныя гульні-эстафеты «А ну-ка, хлопчыкі!», прысвечаныя Дню Абаронцы Айчыны. У пачатку спартыўнага свята ўсе прысутныя дзяўчынкі і дзяўчаты павіншавалі падрастаючых абаронцаў з надыходзячым святам 23 лютага і пажадалі ім будучых поспехаў і перамог, а таксама пажадалі стаць моцнымі, адважнымі мужчынамі.

Спаборніцтвы складаліся з некалькіх конкурсаў: “Шарык, ляці!”, “Разбяры боепрыпас”, “Крывая дарожка”, “Нашай Арміі - салют!”, “Баявая трывога”, “Узлётная паласа”. Будучыя абаронцы Айчыны чыталі вершы на ваенную тэматыку, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, спаборнічалі ў шпаркасці, смеласці, спрыце, знаходлівасці. І кожны хлопчык узяў свой бар'ер, атрымаў сваю перамогу. Напрыканцы свята дзяўчынкі ўручылі ўсім хлопчыкам салодкія прызы і заслужаныя ўзнагароды.