Сумеснае мерапрыемства з Кухчыцкім сельскім клубам

16.02.2022

16 лютага адбылося сумеснае мерапрыемства з Кухчыцкім сельскім клубам у межах прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!». З хлопцамі і дзяўчынкамі праведзены лекторый, накіраваны на фармаванне прававой культуры, навыкаў правільных паводзін у школе, дома і грамадскіх месцах, на вуліцы.

Участковы інспектар Клецкага РАУС Пілецкі Я.В. абмеркаваў з дзецьмі пытанні злоўжывання моладдзю спіртнымі напоямі, курэння ў грамадскіх месцах, наркаманіі сярод падлеткаў, а таксама наступствы за іх ужыванне і распаўсюджванне. Мерапрыемства прайшло ў форме прафілактычнай гутаркі, пасля якой юнакі і дзяўчаты выказалі сваё стаўленне да праблемы, задавалі шмат пытанняў, прапаноўвалі варыянты барацьбы з гэтымі бедамі сучаснага грамадства. У завяршэнні мерапрыемства сярод прысутных былі распаўсюджаны прафілактычныя памяткі і ўлёткі.