ШАГ "Падпольная барацьба"

17.02.2022

17 лютага вучні 9 класа Кухчыцкага НПК прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Падпольная барацьба”.

У ходзе інфармацыйнай гадзіны настаўнік гісторыі Валасевіч Д.М. актуалізавала веды вучняў аб арганізацыі падпольнай барацьбы і аб антыфашысцкіх групах, іх дзейнасці. Зайшоўшы на сайт прававой інфармацыі pravo.by, хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з дакументамі, на падставе якіх ажыццяўлялася дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольных груп, зачыталі і прааналізавалі асобныя выразкі з дадзеных дакументаў.

Асаблівая ўвага настаўнікам гісторыі была ўдзелена разгляду дзейнасці падпольных арганізацый, груп і іх кіраўнікоў ва ўмовах строгай канспірацыі.

Вучням 9 класа таксама было расказана аб выпуску агітацыйных улётак, бюлетэняў, зваротаў, газет на працягу 1941-1945 гг., умацоўваючы тым самым веру насельніцтва ў перамогу над ворагам.

У завяршэнні інфармацыйнай гадзіны вучаніца 9 класа Здрок Н. расказала аднакласнікам, у гонар якога Гагарына названа вуліца ў Клецку, Юрыя ці Івана.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Чывель Аксана Аляксееўна, кіраўнік школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея, якая пазнаёміла са зместам новага інфармацыйнага стэнда музея “Гэта страшнае слова Халакост”. Аксана Аляксееўна паведаміла пра палітыку генацыду на тэрыторыі Клецкага раёна, пра ўсталяваныя помнікі загінуўшым Клецкім яўрэям.

Неад’емнай часткай мерапрыемства стала наведванне школьнага музея з разглядам пытання “Партызанскі рух на Клятчыне”, экскурсаводам якога стала вучаніца 9 класа Касцюкевіч Я.

Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны выкарыстоўвалася прэзентацыя, размешчаная на нацыянальным адукацыйным партале.