Расшыраем знаёмства

17.12.2021

У рамках працы над сацыяльна-педагагічным праектам “Пісьмо сябру” выхаванцы здейснілі цікавае падарожжа на пошту, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі работы паштальёна і шмат цікавага даведаліся пра паштовыя перасылкі. Сваімі ўражаннямі дзеці падзяліліся са сваімі аднагодкамі, напісаўшы ім пісьма.

Пісьма адправіліся ў ДУА “Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна” і “Яслі-сад №325 г.Мінска”.

Акрамя пісьма выхаванцы адправілі сваім новым сябрам каляндар з сімвалам года.