Міншчына спартыўная. Зіма

12.02.2022

12 лютага ў Кухчыцкім НПК у рамках шостага школьнага дня “Дзень здароўя” ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” з вучнямі 1 - 4 класаў прайшла гульнявая праграма “Багатырскія забавы”. Заданні на гэты раз адрозніваліся павышанай складанасцю, у якіх кожны ўдзельнік мог максімальна праявіць свае фізічныя здольнасці. Рабяты збівалі адзін аднаго “булавой” з лаўкі, спаборнічалі ў надзіманні паветраных шарыкаў, спаборнічалі ў выпрабаванні “сценка на сценку”. Атмасфера на спартыўнай пляцоўцы была напружаная і гарачая. Хлопцы і дзяўчынкі з усіх сіл спрабавалі выканаць практыкаванні дакладна і прыкладалі максімум намаганняў, каб быць у лідэрах.