Міншчына спартыўная. Зіма

05.02.2022

5 лютага ў Кухчыцкім НПК у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» з вучнямі 1-4 класаў прайшла гульнявая праграма «Снежныя следапыты», якая праводзілася ў выглядзе спартыўнай эстафеты.

У эстафеце прынялі ўдзел дзве каманды «Сняжынкі» і «Ёлачкі». Камандам давалася некалькі хвілін на тое, каб прыдумаць сабе назву. Эстафета ўключала некалькі этапаў: «На мятле», «Хакей», «Лыжнікі», «Валёнкі», «Сугроб», «Снежны ком», «Патрап у цэль».

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрыт і кемлівасць, спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і трапнасць, падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму.

На свяце адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафеты прысутнічаў спаборніцкі момант. У выніку перамогу атрымала каманда «Сняжынкі». Усе хлопцы і дзяўчынкі засталіся вельмі задаволены!