Калядны вечар

28.01.2022

"Калядны вечар" - мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне ў падлеткаў беражлівых адносін да нематэрыяльных каштоўнасцей свайго народа. Акрамя таго, сумесная праца дзяцей і бацькоў па стварэнні дэкарацый і касцюмаў садзейнічае згуртаванню пакаленняў.

Напачатку вядучыя з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, яго ключавымі момантамі.

У час мерапрыемства гучалі беларускія народныя песні, прыказкі. Вучні з задавальненнем прымерылі на сябе ролі гаспадароў і калядоўшчыкаў, абыгрываючы самыя важныя моманты Каляд: святочную вячэру з яе рытуаламі, варажбу дзяўчат, калядаванне.