Акцыя "Прыбяром снег разам"

03.02.2022

3 лютага валанцёры атрада «Добрае сэрца» Кухчыцкага НПК прынялі эстафету снежнага чэленджа БРСМ «Прыбяром снег разам». У ходзе акцыі старшакласнікі прыбралі двор ад снегу ветэрану працы Ждановіч С.У., якая самотна пражывае ў аграгарадку Кухчыцы. Нашы актывісты заўсёды гатовы дапамагчы пажылым людзям у расчыстцы снегу!