Шосты школьны дзень "Дзень бяспекі"

29.01.2022

29 студзеня ў рамках шостага школьнага дня "Дзень бяспекі" рабяты 1 - 4 класаў паўдзельнічалі ў гульні "Ведай правілы руху, як табліцу множання" з мэтай замацавання ведаў аб правілах дарожнага руху. Мерапрыемства пачалося з рубрыкі "Гэта цікава ведаць", дзе дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення правілаў дарожнага руху, святлафора, дарожных знакаў. Далей прынялі актыўны ўдзел у віктарынах, гульнях "Перайдзі вуліцу", "Знакі ПДР", конкурсе ў выглядзе тэлеперадачы "Свая гульня", адгадвалі загадкі. Фінальным акордам мерапрыемства стала выкананне песні "Калі з сябрам выйшаў у шлях".

Падчас правядзення дыскусіі “Кніга, я і мая сям'я” вучні пачатковых класаў даведаліся пра ролю кнігі ў жыцці чалавека, пра ролю бацькоў у прывіцці навыкаў чытання сярод дзяцей, пра неабходнасць стварэння хатніх бібліятэк, пра перавагі кніг перад Інтэрнэтам. Дзеці збіралі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.

З мэтай паўтарэння і замацавання ведаў дзяцей аб правілах бяспечных паводзін у розных сітуацыях з вучнямі 6 - 9 класаў прайшла займальная гадзіна "Правілы бяспечных паводзін". Падчас першага тура хлопцы і дзяўчынкі ўзгадалі правілы дарожнага руху, удзельнічаючы ў гульні "Святлафор", адгадалі загадкі па гэтай тэматыцы і выканалі заданні "Пераблыталіся словы". У другім туры дзецям неабходна было разгледзець сітуацыі і вызначыць для сябе правілы пажарнай бяспекі, выявіць ролю агню ў жыцці чалавека пры выкананні задання "Бяспечныя словы". У трэцім туры вучні пазнаёміліся з асноўнымі законамі паводзін у побыце. Падчас мерапрыемства дзеці прагледзелі мультфільмы "Правілы выкліку ратавальнікаў", "Бытавая хімія і лекі", "Зімовы вадаём". Вынікам займальнай гадзіны стала складанне "Азбукі бяспекі".

Катанне на лыжах – адзін з асноўных і самых папулярных відаў спорту. У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» з вучнямі 3-6 класаў праведзены спаборніцтвы па лыжных гонках у мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця і папулярызацыі лыжных гонак як масавага і даступнага віду спорту. Удзельнікі спаборніцтваў павінны былі як мага хутчэй пераадолець дыстанцыю.