ШАГ “Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны”

27.01.2022

27 студзеня ў Кухчыцкім НПК вучні 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны" (пра прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).

Майсейчык Вікторыя Вітальеўна, класны кіраўнік 8 класа, падрабязна расказала прысутным пра духоўныя каштоўнасці беларускага народа: любоў да Радзімы, талерантнасць, дабрыню і гасціннасць, а таксама верацярпімасць і адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Настаўнікам была паказана роля дзяржавы ў падтрыманні мірнага суіснавання розных рэлігійных супольнасцей на тэрыторыі нашай дзяржавы, зачытаны адпаведныя артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пералічаны асноўныя структурныя часткі беларускай праваслаўнай царквы.

Асаблівая ўвага падлеткаў была звернута на разгляд мястэчка Іўе Гродзенскай вобласці, які можна назваць сімвалам традыцыйнай беларускай мультыканфесійнасці і талерантнасці. У дадзеным месцы размешчаны манумент “У гонар дружбы і адзінства чатырох канфесій Іўеўшчыны”, які ўяўляе сабой чатыры стэлы, чатыры рэлігіі, якія жывуць у горадзе як добрыя суседзі. Гэты помнік канфесіям закліканы падкрэсліць магчымасць свабоднага веравызнання і мірнага суіснавання людзей.

Далей вучням былі пералічаны і прадэманстраваны на слайдах прэзентацыі ацалелыя культавыя збудаванні ўсіх асноўных канфесій на тэрыторыі нашай дзяржавы. Дзеці праглядзелі відэаролік аб Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стаў Іерэй Генадзь Белавус, які асаблівую ўвагу надаў разгляду пытання аб духоўнасці і маральнасці, таму, што гэтыя паняцці існуюць у непарыўным адзінстве.

Іерэй Генадзь Белавус расказаў вучням аб магчымых перадумовах узнікнення і шляхах вырашэння міжканфесійных рознагалоссяў, аб існуючых на тэрыторыі Клецкага раёна абшчынах, пра асабісты шлях да пасады свяшчэннаслужыцеля, пра захаваную драўляную царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ёдчыцы, і аказваемую дапамогу членамі сястрынства ва УАЗ “Клецкая ЦРБ”.

Дзеці змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавяць, шмат гаварылі аб дабры і аб маральных нормах паводзін.

У завяршэнні мерапрыемства вучні абмеркавалі і растлумачылі сэнс слоў В.Г. Бялінскага: “Ёсць шмат родаў адукацыі, і кожнае з іх важнае само па сабе, але ўсіх іх вышэй павінна стаяць адукацыя маральная”.

У рамках ШАГа вучням 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.