Тыдзень “Здаровае харчаванне – здаровае дзіця”

24.01.2022

З мэтай прапаганды здаровага харчавання сярод дзяцей, узбагачэння ўяўленняў у дзяцей аб здаровым харчаванні з 17 па 22 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень “Здаровае харчаванне – здаровае дзіця”.

Падчас тыдня прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, выхаваўчыя гутаркі, паказаны прэзентацыі і відэаролікі, праведзены конкурс малюнкаў, а таксама гульні-віктарыны.

У ходзе дадзеных мерапрыемстваў хлопцы і дзяўчынкі з настаўнікамі абмеркавалі тэмы здаровага ладу жыцця, гігіену, прынцыпы бяспечнага і здаровага харчавання, а таксама па прапанаваных картках выкрэсліваючы шкодныя прадукты, склалі меню “Карысная ежа”, “Ці ўсё карысна, што смачна?”, “Што такое рэжым харчавання?”, “Дзе жывуць вітаміны?”, “Гісторыя розных прадуктаў”.

На працягу тыдня сярод вучняў і работнікаў УА распаўсюджаны памяткі “Правілы здаровага харчавання”, буклет “Здаровае харчаванне – заклад здароўя”.

Сваё бачанне правільнага харчавання вучні пачатковых класаў змаглі выказаць у малюнках, прадстаўленых на конкурс “Агародніна і садавіна – карысныя прадукты”.

Медыцынскай сястрой была праведзена гутарка “Правільнае харчаванне – аснова ЗЛЖ” непасрэдна ў сталовай падчас прыёму ежы дзецьмі. Вучні актыўна адказвалі на пытанні медсястры па асновах правільнага харчавання і захавання рэжыму харчавання, выбару правільных прадуктаў харчавання і складання штодзённага рацыёну.

У 3-4 класах прайшла гульня-віктарына “Здаровае харчаванне – здаровае дзіця”. У працэсе мерапрыемства хлопцы і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што харчаванне школьніка павінна быць збалансаваным і для здароўя дзяцей найважнейшае значэнне мае выкананне рэжыму прыёму ежы.

Выхавальнікам дашкольнай групы была праведзена гульня “У госці да Вітамінкі” з мэтай захавання і ўмацавання здароўя дзяцей. Выхавальнік загадвала загадкі, дзеці адгадвалі і затым знаходзілі адгаданую гародніну або фрукт на малюначках, пагулялі ў гульні “Збяры ўраджай”, “Згатуй абед”. І на заканчэнне выхавальнік яшчэ раз расказала дзецям правілы, якія трэба выконваць, каб быць здаровымі і моцнымі.

Праведзеныя ў рамках тыдня здаровага харчавання мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ў вучняў устойлівай матывацыі здаровага ладу жыцця, павышэнню кампетэнтнасці ўдзельнікаў адукацыйнай прасторы ў галіне здаровага рацыянальнага харчавання, фарміраванню навыкаў культуры харчавання.

Будзьце здаровыя! Здаровае харчаванне – шлях да выдатных ведаў!