Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

20.01.2022

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылася ва ўстанове адукацыі 20 студзеня 2022 года. Абмеркаванне будучых змяненняў у грамадска-палітычным жыцці краіны праходзіла ў форме дыскусіі. У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел усе члены працоўнага калектыву.

Дырэктар установы адукацыі Палтаржыцкі І.А. і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аўдзей Л.Э. спыніліся на сутнасці ключавых змяненнях у дакуменце. Увага прысутных была акцэнтавана на тым, што любы грамадзянін краіны можа ўнесці прапановы ў апублікаваны нядаўна праект дакумента і накіраваць іх у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.