Экалагічная акцыя “Птушыная кармушка”

19.01.2022

Наступіла халодная зіма. Зіма для птушак – самая цяжкая пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашага жылля за дапамогай, і мы павінны дапамагчы перажыць зіму птушкам.

Таму неабходна дапамагчы птушкам у гэты цяжкі для іх час.

Падкормка птушак, якія зімуюць, прыносіць карысць не толькі птушкам. Акцябраты праз гутаркі, пазнавальныя заняткі і назіранні даведваюцца аб розных відах птушак сваёй мясцовасці, даведваюцца пра іх характэрныя асаблівасці знешняга выгляду, паводзін; вучацца клапаціцца пра птушак, адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, падкормліваючы птушак, можна выратаваць іх ад гібелі.