ШАГ "Палітыка генацыду, рабавання і гвалту"

20.01.2022

20 студзеня вучні 9 класа Кухчыцкага НПК прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Палітыка генацыду, рабавання і насілля”.

Падчас занятку юнакі і дзяўчаты  пазнаёміліся са зместам тэматычных блокаў «Палітыка генацыду: канцэнтрацыйныя лагеры, гета карныя аперацыі, дэпартацыя насельніцтва на прымусовыя працы ў Германію», «Эканамічная палітыка германскіх акупацыйных уладаў», «Прапагандысцкая, культурна-асветніцкая, нацыянальная і рэлігійная палітыка акупантаў».

Далей занятак быў арганізаваны ў фармаце «адкрытага мікрафона», падчас якога дзеці задавалі адно аднаму пытанні, абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю, а таксама вучаніца 9 класа Здрок Анастасія расказала аднакласнікам пра сваіх прадзедаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу інфармацыйнай гадзіны ўвазе юнакоў была прадстаўлена прэзентацыя, размешчаная на нацыянальным адукацыйным партале, а таксама прадэманстраваны відэаролік серыі “Дзеці вайны”.

Запрошанымі гасцямі інфармацыйнай гадзіны сталі Шылка Ніна Мартынаўна, дачка, Турко Святлана Анатольеўна, унучка, Турко Мікіта Леанідавіч (вучань X класа Кухчыцкага НПК), праўнук удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Шыбута Мартына Сямёнавіча.

З вуснаў кожнага госця мы пачулі і аднавілі біяграфічныя звесткі з жыцця Шыбута М.С. Так, Мікіта коратка расказаў прысутным аб гадах вучобы, дзяцінстве і юнацтве прадзядулі, Святлана Анатольеўна – пра сямейнае жыццё і гады службы ў войску дзядулі, пра палітыку генацыду на тэрыторыі Клецкага раёна, спаленую вёску Колкі Клецкага раёна, Ніна Мартынаўна расказала аб баявых заслугах і подзвігу бацькі, пра жыццё Мартына Сямёнавіча ў пасляваенны час, а таксама прадэманстравала ўзнагародны ліст, які з цікавасцю разглядалі ўдзельнікі сустрэчы.