Экалагічны турнір "Прырода роднага краю"

17.01.2022

17 студзеня з вучнямі 6 класа быў праведзены экалагічны турнір “Прырода роднага краю”, у якім удзельнічалі дзве каманды “Крынічка” і “Расінка”. 

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў экалагічных гульнях і віктарынах: “У царстве прыроды”, “Прыродная аптэчка”, “Разгадай слова”, “Замарочкі з бочкі”, “Конкурс скорагаворак”, “Чорная скрыня”, “Сарві пялёстак”, “Разгадай рэбус” і “Самы, самы, самы…”.

У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся аб запаведніках, які іх уклад у захаванне рэдкіх, знікаючых відаў раслін і жывёл, адказвалі на пытанні пра жывёл і расліны Чырвонай кнігі, аб карысных і шкодных насякомых, аб хатніх і лекавых раслінах, аб тым, што можа зрабіць кожны чалавек для аховы навакольнай прыроды, праглядзелі відэа “Белавежская пушча”.

У завяршэнні мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, каб проста захаваць жыццё на зямлі, трэба ведаць, любіць і ахоўваць прыроду.