Шосты школьны дзень "Дзень адпачынку"

15.01.2022

15 студзеня ў рамках шостага школьнага дня "Дзень адпачынку" з удзелам дзяцей 1-4 класаў прайшла віктарына "У краіну пытанняў і адказаў" з мэтай фарміравання і развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў. Падчас мерапрыемства дзеці акунуліся ў Казачны свет, дзе сустрэліся з казачнымі героямі і іх чароўнымі прадметамі, пабывалі ў Міры Лічбаў, вырашыўшы матэматычныя заданні, далей адправіліся ў Мір Літар, выправіўшы арфаграфічныя памылкі цётачкі Савы. Завяршылася мерапрыемства выкананнем задачак на кемлівасць і творчасць.

Вучні пачатковых класаў далей былі задзейнічаны ў правядзенні круглага стала "У гасцях у часопіса "Юны выратавальнік". Школьны бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй стварэння і развіцця часопіса, яго дэвізам, разгледзялі самыя яркія рубрыкі і прачыталі іх змест. Дзеці разважалі аб дзейнасці выратавальнікаў і аб неабходнасці з'яўлення гэтай прафесіі ў сычасным свеце.

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у гульні-эстафеце «Крыжыкі-нулікі» з мэтай павышэння цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і развіцця фізічных якасцей вучняў. Дадзенае мерапрыемства пабудавана на аснове аднайменнай гульні, толькі ўсё адбывалася ў руху на спартыўнай пляцоўцы, што з'яўляецца несумнеўнай перавагай. У гэтай гульні спалучаюцца фізічная і разумовая дзейнасць вучняў.

Падчас інтэлектуальнай гульні "Самы разумны" вучні 5-9 класаў праявілі сваю дапытлівасць і цікавасць да ведаў. Дзеці прынялі ўдзел у чатырох тэматычных турах, у якіх разгадалі загадкі, адказалі на жартоўныя пытанні віктарыны, расшыфравалі назвы музычных інструментаў, а таксама правялася гульня з гледачамі.

У рамках шостага школьнага дня вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рабоце аб'яднанняў па інтарэсах "Юны снайпер", "Чараўніцы".