Педагагічны савет “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе як сродак павышэння якасці адукацыі навучэнцаў”

11.01.2022

11.01.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год быў праведзены педагагічны савет “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе як сродак павышэння якасці адукацыі навучэнцаў”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. паведаміла аб традыцыйных (малюнкі, фотаздымкі, доследы і эксперыменты, макеты, фігуры, відэа-дэманстрацыі з гукам, карты, схемы, графікі, калаж…) і сучасных сродках візуалізацыі (карта-ведаў або інтэлект-карта, скетч, скрайбінг, стужка часу…) і прымяненні іх педагогамі ўстановы. Акцэнтавала ўвагу на тым, што ў працэсе навучання павінны прысутнічаць аптымальныя суадносіны выбару візуальных сродкаў навучання.

Аўдзей Л.Э., настаўнік біялогіі і геаграфіі, правяла майстар-клас па мадэліраванні сучаснага ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі.

Настаўнік фізікі Вараб’ёва Л.П. спынілася на магчымасцях выкарыстання вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса (eіor.by) па  вучэбным прадмеце «Фізіка».

Навіцкая Г.В. паведаміла аб эфектыўнасці выкарыстання візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў фарміраванні чытацкай і матэматычнай граматнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Матэматыка».

Аб фарміраванні іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў з дапамогай тэхнік візуалізацыі расказала настаўнік анлійскай мовы Кулік Д.М. Дар’я Мікалаеўна спынілася на выкарыстанні прыёма “ментальнай карты” для работы з лексічным, граматычным і фанетычным матэрыялам.

Чывель А.А. давяла да ведама прысутных формы праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі.

Валасевіч Д.М., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, прадэманстравала прымяненне метадаў “майндмэпінг”, “фішбоун”, “манга”, “грэйтэнг”, “харпт”, табліц Донны Огл, Ісякавы, кругоў Эйлера на ўроках сацыяльна-гуманітарнага цыкла. З дапамогай настаўнікаў на прыкладзе эпізода з жыцця Ю.А.Гагарына (прыём у англійскай каралевы) прадставіла метад “старытэлінг”.

Выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, відэаролікамі.