Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

08.01.2022

8 студзеня ў рамках шостага школьнага дня “Дзень здароўя” ў Кухчыцкім НПК адбыліся спаборніцтвы па бадмінтоне з мэтай далейшага развіцця папулярызацыі бадмінтона ва ўстанове адукацыі, выяўлення мацнейшых ігракоў, павышэння спартыўнага майстэрства вучняў. Усе гульні праходзілі ў прыгожай і ўпартай барацьбе. У выніку наймацнейшыя спартсмены былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

У рамках шостага школьнага дня ў нашай школе прайшлі спаборніцтвы па стральбе "Снежны снайпер" з мэтай падрыхтоўкі да ўдзелу ў раённых спаборніцтвах. У рабят засталіся выдатны настрой і бадзёрасць пасля першага этапа спаборніцтваў.

У школьнай бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава – агляд метадычнай літаратуры, дапаможнікаў, брашур па фарміраванні здаровага ладу жыцця “Здорава здаровым быць”.