Экскурсіі ў краязнаўчыя музеі Клецкага раёна

06.01.2022

6 студзеня вучні 1-5 класаў Кухчыцкага НПК з экскурсіяй наведалі краязнаўчыя музеі Тучанскага і Гурнаўшчынскага НПК, Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна з мэтай абуджэння цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, павагі да гістарычнага мінулага роднага краю.

У ходзе экскурсій дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі школьных музеяў, матэрыяламі перапіскі з роднымі двух савецкіх воінаў, копіямі архіўных дакументаў ХІХ ст., фотаздымкамі перыяду Першай сусветнай вайны, даведаліся аб перыядзе акупацыі, земляках – удзельніках партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі і тых, якія змагаліся на франтах Клецкага раёна.