Экскурсійная паездка па маршруце «Кухчыцы-Брэсцкая крэпасць-Белавежская пушча-Кухчыцы»

30.12.2021

Пераднавагодні час – гэта заўсёды час цудаў. Адным з такіх месцаў цудаў з'яўляецца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. 29 снежня вучні Кухчыцкага НПК адправіліся ў экскурсійную паездку па маршруце «Кухчыцы-Брэсцкая крэпасць-Белавежская пушча-Кухчыцы».

Наш «Навагодні экспрэс» быў прысвечаны знаёмству з самымі цікавымі славутасцямі Брэстчыны. Мы пабывалі ў гасцях у Дзеда Мароза ў яго рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы, наведалі Музей прыроды, разглядзелі вальеры з дзікімі жывёламі, і, вядома, пабывалі ў Брэсцкай крэпасці, наведванне якой зрабіла незгладжальнае ўражанне на нас усіх. Апісаць словамі ўсё проста немагчыма, гэта трэба пабачыць. "Свет – гэта кніга, і тыя, хто не падарожнічаюць, паспяваюць прачытаць толькі першую старонку", – абвяшчае мудрасць. Падарожнічайце! Развівайцеся! Пазнавайце свет!