Экскурсія ў краязнаўчы музей Морацкага НПК

30.12.2021

29 снежня вучні 9-11 класаў наведалі краязнаўчы музей Морацкага НПК. Яны даведаліся аб адметнасці традыцыйнай вопраткі марачанцаў, разгледзелі варыянты мясцовага жаночага касцюма. Выклікала цікавасць і экспазіцыя знакамітых марачанскіх ручнікоў, якія з даўніх часоў славяцца сваёй самабытнасцю, сакавітасцю фарбаў, смеласцю спалучэння колераў.