Пісьмо ад сяброў з горада Нясвіжа

29.11.2021

У рамках праекту “Пісьмо сябру” выхаванцы дашкольнай рознаўзроставай групы атрымалі адказ на сваё пісьмо ад выхаванцаў ДУА “Яслі-сада №5 г.Нясвіжа”.

Дзеці з захапленнем слухалі аб уражаннях сваіх аднагодкаў, якія расказалі ім пра тое як хадзілі на экскурсію ў восеньскі парк. Дзеці ў пісьме так цікава апісалі парк, што нам нават захацелася там пабываць.