Экскурсія на ФАП выхаванцаў дашкольнай групы

25.11.2021

У рамках працы над абласным сацыяльна-педагагічным праектам “Пісьмо сябру” выхаванцы здейснілі экскурсію на ФАП. Сваімі ўражаннямі дзеці падзяліліся са сваімі аднагодкамі напісаўшы ім пісьма. У пісьмах напісана што такое ФАП, для чаго ён неабходны, якія там ёсць памяшканні і якімі медыцынскімі інструментамі карыстаецца фельчар.

Пісьма адправіліся ў ДУА “Мядзельскі НПК яслі-сад сярэднюю школу” і “Дзіцячы сад №8 г.Стаўбцы”.

Акрамя пісьма выхаванцы адправілі сваім новым сябрам малюнкі-размалёўкі.