Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці»

29.12.2021

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» дашкольную групу ДУА «Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна» наведала Ніжэвіч Л.І., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Людміла Іванаўна павіншавала дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадала здзяйснення самых запаветных жаданняў, уручыла выхаванцам навагоднія падарункі.