Першая раённая краіназнаўчая алімпіяда

23.12.2021

23.12.2021 на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3" адбылася першая раённая краіназнаўчая алімпіяда на англійскай мове. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы 7 і 8 класаў устаноў адукацыі Клецкага раёна.

Алімпіяда складалася з двух тураў. У першым туры навучэнцам быў прапанаваны тэст для праверкі ведаў рознай тэматыкі: гісторыя, знакамітыя людзі, славутасці, дзяржаўныя сімвалы краін вывучаемай мовы.

Другі тур-прэзентацыя турыстычнага маршруту па англамоўнай краіне. Дзеці прапанавалі ўвазе журы маршруты па Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, літаратурныя маршруты.

Па выніках інтэлектуальных выпрабаванняў дыпломам 3 ступені былі ўзнагароджаны вучні нашай установы адукацыі:

1. Пашко Кацярына, вучаніца 6 класа;

2. Цагойка Дар'я, вучаніца 7 класа;

3. Барысевіч Дар'я, вучаніца 8 класа.

Віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўніка Кулік Дар'ю Мікалаеўну з перамогай, жадаем далейшых поспехаў!