Міншчына спартыўная. Зіма

18.12.2021

18 снежня 2021 года ў Кухчыцкім НПК у рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” з вучнямі 1-4 класаў праведзена спартыўнае мерапрыемства “Гульня – здароўе”. З мэтай актывізацыі дзяцей настаўнікам была праведзена размінка “Дарожкі”, а далей – эстафеты “Змейка”, “Пустое месца” і “Плямы звычайныя”. Акрамя аздараўленчага эфекту, такое мерапрыемства садзейнічала добраму настрою, стварэнню спрыяльнага псіхалагічнага клімату сярод дзяцей.