Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

17.12.2021

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год членамі камісіі была вывучана прафесійная дзейнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. і кіраўніка фізічнага выхавання Ждановіч К.А.

17.12.2021 адбылося выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, дзе педагогамі былі прадстаўлены матэрыялы педагагічнай дзейнасці па адпаведных накірунках.

Па выніках пасяджэння атэстацыйнай камісіі настаўніку рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «настаўнік», Ждановіч К.А. прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «кіраўнік фізічнага выхавання».