Бацькоўска-вучнёўскі сход «Прафесійны старт»

15.12.2021

Сустрэча з прадстаўніком ДУА «Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Казакевіч Г.М. прайшла ў 9 класе ў рамках бацькоўска-вучнёўскага сходу «Прафесійны старт». Прадстаўнік ліцэя прадэманстравала відэафільм аб спецыяльнасцях і кваліфікацыях, якія можна набыць у Клецкім СПЛ і новымі ўмовамі прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі фарміравання профільных класаў (груп) аграрнага накірунку, новымі падыходамі да выніковай атэстацыі вучняў, увядзеннем адзінага нацыянальнага экзамену ў 2023 годзе.

Падчас сходу бацькі выказалі меркаванні аб будучых прафесіях сваіх дзяцей, аб патрэбнасцях у спецыялістах ААТ «Кухчыцы», Клецкага раёна, сучаснага рынка працы. Класны кіраўнік Аўдзей Л.Э. пазнаёміла бацькоў з вынікамі анкетавання вучняў «Мая будучая прафесія».

Адбыўся адкрыты дыялог паміж бацькамі, вучнямі і кіраўніцтвам школы.