Унутрышкольны фестываль работ даследчага характару «Я – даследчык»

15.12.2021

15 снежня 2021 года дашкольнікі і малодшыя школьнікі ўстановы сталі ўдзельнікамі ўнутрышкольнага фестывалю работ даследчага характару «Я – даследчык».

Навучэнцы праводзілі доследы з мёдам, садавінай, прапаноўвалі выраб араматызатараў паветра ў хатніх умовах, спосабы абароны ад СОVID-19. Асобы інтарэс усіх удзельнікаў фестывалю і членаў журы вызвала значная калекцыя манет розных часоў і спосабы іх ачысткі.

Падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю юныя даследчыкі праявілі творчыя здольнасці, зацікаўленасць у выніках сваёй працы і жаданне займацца даследчай дзейнасцю. Наперадзе – другі этап фестывалю. Жадаем юным даследчыкам перамог!