Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

14.12.2021

Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" адбылося 14 снежня 2021 года ў Кухчыцкім НПК.

У час правядзення ўрачыстай агульнашкольнай лінейкі з надыходзячым святам дзяцей павіншавала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і пазнаёміла з планам правядзення мерапрыемстваў акцыі ў нашай установе адукацыі.

У фае ўстановы адукацыі распачала сваю працу святочная фотазона "Навагодняя казка", знаходзячыся на якой кожнае дзіця магло акунуцца ў маленькага тыграня. На працягу дня працавала «Пошта Дзеда Мароза», праз якую хлопцы і дзяўчынкі адправілі свае запаветныя жаданні Дзеду Марозу.

Дзеці, у сваю чаргу, стварылі святочны настрой, загадзя ўпрыгожыўшы навучальныя класы ў адпаведнасці з навагодняй тэматыкай.