Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

11.12.2021

Дзень здароўя ў школе - гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя.

11 снежня ў рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" вучні 5 - 9 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні ўнутрышкольных спаборніцтваў на лепшага скакуна. Хлопцыі дзяўчынкі спаборнічалі па скачках на скакалках, па скачках у даўжыню. Дадатковым заданнем для хлопчыкаў была стральба на дакладнасць. Не ўсё ўдавалася выканаць з першага скачка, але самым сабраным і скакучым аказаўся вучань 8 класа Варэйка Дзмітрый, а сярод дзяўчынак - Камінская Мілана, вучаніца 7 класа. Віншуем з перамогай!

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» вучні 1 - 4 класаў прынялі ўдзел у спартландыі «Здароўе - багацце ва ўсе часы!», якая пачалася з правядзення гутаркі аб мерах бяспекі падчас правядзення спартыўных эстафет. Потым хлопцы і дзяўчынкі выканалі шэраг эстафет з мячамі, згулялі ў піянербол, а падчас перапынку разгадалі загадкі на спартыўную тэматыку і загадкі, звязаныя з правільным рацыёнам харчавання дзяцей.

З мэтай прымушэння дзяцей да захавання навыкаў здаровага ладу жыцця і выхавання пачуцця адказнасці за ўласнае здароўе педагогам сацыяльным з вучнямі 5 - 9 класаў арганізаваны круглы стол "ЗОЖ: як я яго разумею". У ходзе гутаркі падлеткі адказалі па праблемнае пытанне "А што такое здароўе?", склалі табліцу "Здаровы лад жыцця", загадзя падрыхтаваныя хлопцы выступілі з паведамленнямі "Шкодныя звычкі", ўсе прысутныя азнаёміліся з правіламі здаровага ладу жыцця для вучняў.

Напрацягу шостага школьнага дня для рабят установы адукацыі была арганізавана выстава мастацкай літаратуры “Радзімая зямля, прынікнуў я к табе…”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Мэтай арганізацыі выстаўкі з'яўляўся паведамленне звестак вучням аб класіке беларускай літаратуры, яго каранях, крыніцах нараджэння таленту, пазнаёміць з яго творамі, асяроддзем і дарагімі яму людзьмі.