Міншчына спартыўная. Зіма

11.12.2021

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» вучні 1 - 4 класаў прынялі ўдзел у спартландыі «Здароўе - багацце ва ўсе часы!», якая пачалася з правядзення гутаркі аб мерах бяспекі падчас правядзення спартыўных эстафет. Потым хлопцы і дзяўчынкі выканалі шэраг эстафет з мячамі, згулялі ў піянербол, а падчас перапынку разгадалі загадкі на спартыўную тэматыку і загадкі, звязаныя з правільным рацыёнам харчавання дзяцей.