Акцыя "Цуды на Каляды"

09.12.2021

Цуды здараюцца! Падарым Каляды дзецям!

Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды" – штогадовае сумеснае мерапрыемства ГА "БРСМ" і ГА "БРПА". Геаграфія гэтай традыцыйнай акцыі шырокая. Каб здзейсніліся дзіцячыя мары, актывісты маладзёжных арганізацый Кухчыцкага НПК далучыліся да гэтай акцыі.

Сімвалам акцыі "Цуды на Каляды" з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Таму на падарунках ў дні правядзення акцыі мільгаюць стылізаваныя рукавічкі.

Віншуем усіх дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі, жадаем здароўя, шчасця, удачы, здзяйснення мараў.

А таксама дзякуем рабятам, якія прымалі ўдзел у акцыі.