Прыём у акцябраты

08.12.2021

8 снежня ў Кухчыцкім НПК адбыўся ўрачысты прыём вучняў другога класа ў акцябраты. Да гэтага дня дзеці рыхтаваліся старанна, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат, рэпеціравалі песні і танцы.

Падчас мерапрыемства дзеці прайшлі нялёгкія выпрабаванні. Яны здзейснілі вясёлае «Падарожжа па краіне Акцябрат», спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні.

Будучыя акцябраты падчас гульні праявілі сябе як актыўныя, творчыя і мэтанакіраваныя: спявалі песні, танцавалі, адказвалі на пытанні аб сваёй краіне і яе традыцыях. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі бацькі, што надавала гульні яшчэ большую ўрачыстасць і святочнасць.

У завяршэнні свята піянеры ўручылі дзецям акцябрацкія зорачкі. Рабяты-акцябраты паабяцалі сваім таварышам піянерам, што пастараюцца ганарліва несці званне «Акцябронак» і сваімі добрымі ўчынкамі паказаць, што вартыя зваць сябе акцябратамі.