Вывучэнне асобаснага развіцця вучняў ІХ, ХІ класаў і псіхалагічныя аспекты навучання і выхавання вучняў V класа

07.12.2021

7 снежня 2021 года згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.09.2021 № 623 “Аб арганізацыі работы па правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе”, загадам начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ад 29.09.2021 № 445 “Аб правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе” і на падставе загада начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама ад 29.11.2021 № 975 “Аб арганізацыі работы па правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе” ва ўстанове адукацыі праводзілася вывучэнне якасці агульнай сярэдняй адукацыі па накірунках: вывучэнне асобаснага развіцця вучняў ІХ, ХІ класаў і псіхалагічныя аспекты навучання і выхавання вучняў V класа.

У правядзенні маніторынга ў рэжыме анлайн былі задзейнічаны вучні V, ІХ, ХІ класаў, іх бацькі, настаўнікі і класныя кіраўнікі.

Вучні ІХ і ХІ класаў, акрамя анкетавання, выконвалі малюначны тэст.