Атэстацыя педагагічных кадраў

06.12.2021

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі настаўнікам рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. ў 10 класе быў праведзены ўрок па тэме «Человек и природа в лирике Ф.И. Тютчева». На працягу ўрока вучні знаёміліся з асноўнымі падзеямі ў жыцці і творчасці паэта, выпрацоўвалі ўменні аналізаваць лірычныя творы. Значная ўвага надавалася выхаванню пачуцця павагі да роднай прыроды.

Да ўрока вучні рыхтавалі апераджальныя заданні: прэзентацыі «Жизнь и творчество Ф.И.Тютчева», матэрыялы рубрыкі «Интересные факты о жизни и творчестве Ф.И.Тютчева». Выразна чыталі вершы «Не то, что мните вы, природа…», «Природа – сфинкс. И тем она верней…», запаўнялі табліцы, складалі сінквейн, малявалі. На дошцы была аформлена выстава работ вучаніцы 10 класа.