Міншчына спартыўная. Зіма

04.12.2021

4 снежня ў Кухчыцкім НПК у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гульні «Вас запрашае зімовая Спартландыя». У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопцы і дзяўчынкі каманд "Спорт" і "Фізкультура". Для малодшых школьнікаў былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы: эстафеты "Прыгуны", "Паветраны шар", "Самы моцны", "Вялікая эстафета". Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.