Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам

01.12.2021

1 снежня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам.

Малодшыя школьнікі былі задзейнічаны ў правядзенні пазнавальнай гадзіны «Дзецям пра СНІД». Дзеці пазнаёміліся з першасным паняццем СНІДу, прынялі ўдзел у гульні "Ланцужная рэакцыя", а таксама ў групах абмеркавалі, як перадаецца СНІД.

Для вучняў 8 класа была праведзена гадзіна зносін "Асцярожна, СНІД". Класны кіраўнік пазнаёміла рабят з асноўнымі звесткамі аб захворванні і з інфармацыяй аб небяспечных асаблівасцях ВІЧ-інфекцыі. Сярод вучняў былі распаўсюджаны памяткі “Стоп СПІД”, “Гэта патребна ведаць кожнаму”.