Школа Актыўнага Грамадзяніна

02.12.2021

2 снежня вучні 9 класа Кухчыцкага НПК прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна", які быў арганізаваны на базе музея "Пабытовая хатка" Кухчыцкага сельскага клуба.

Войцік Наталля Міхайлаўна, загадчык Кухчыцкага сельскага клуба, расказала дзецям пра гісторыю з’яўлення дзеючай музейнай выставы «Пабытавая хатка» і паказала яе ролю ў гісторыі ўсяго Клецкага раёна.

Місюкевіч Міхаіл Міхайлавіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў з дзецьмі гутарку аб мінулых падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кухчыцкага сельскага савета, аб гісторыі стварэння Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (аг. Кухчыцы).

Наталля Міхайлаўна прадэманстравала дзецям найкаштоўнейшыя ў гістарычным плане прадметы хатняга ўжытку, мэблю, посуд, адзенне, фота, дакументы ўдзельнікаў ваенных падзей жыхароў Кухчыц, Заляшан.

Сёння, на жаль, на тэрыторыі Кухчыцкага сельскага савета ветэранаў ужо няма ў жывых, аднак работнікі СДК з усіх сіл стараюцца захаваць памяць аб іх у сэрцах і думках, перадаць яе маладому пакаленню.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі, што ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім мінулым, рабіць усё магчымае для захавання памяці аб тых, хто аддаў свае жыцці за Радзіму - гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які любіць сваю краіну, свой край.

Падлеткі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання каля Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.